Скорая помощь 8 (01596) 7-07-30
Колл-центр 8 (01596) 77-2-40
Справочная стационара 8 (01596) 2-07-18

odnokl icon vk icon fb ig Telegram

  • Главная
  • Новости
  • Рабочы тыдень калектыў мехмастэрні КУСП «Чарняхоўскі-Агра» пачаў са Дня здароўя

Рабочы тыдень калектыў мехмастэрні КУСП «Чарняхоўскі-Агра» пачаў са Дня здароўя

Цяжка паспрачацца з выразам: «Як распачнеш дзень, так яго і правядзеш”. Тое самае можна сказаць і пра тыдзень. Панядзелак неабходна пачынаць з імкнення да здаровага ладу жыцця, што і зрабілі працаўнікі КУСП “Чарняхоўскі-Агра” падчас Дня здароўя, праведзенага ў пачатку мінулага тыдня спецыялістамі Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і цэнтральнай раеннай бальніцы на тэрыторыі мехмайстэрняў сельгаспрадпрыемства.

Перш чым атрымаць карысную і актуальную інфармацыю, якая датычыцца здароўя ўсіх і кожнага, валеолаг Карэліцкага райЦГЭ Людміла Валасевіч правяла анкетаванне, падчас якога яго ўдзельнікі змаглі задумацца, ці дастаткова ўвагі яны надзяляюць здароваму ладу жыцця.

– Захворванні органаў дыхання, у тым ліку вострыя рэспіраторныя хваробы, займаюць лідзіруючую пазіцыю не толькі ў раёне, але і ў рэспубліцы ў цэлым, – расказала падчас свайго выступлення памочнік урача-гігіеніста Карэліцкага райЦГЭ Ірына Мятліцкая– На другім месцы – захворванні апорна-рухальнага апарату. Гэтая праблема датычыцца ў першую чаргу вадзіцеляў і механізатараў, якія праводзяць амаль увесь дзень за рулём. Безумоўна, гэта ваша работа, але пра здароўе забываць не трэба. Знайдзіце для сябе час, хадзіце пешшу як мага больш.

   Загадчык Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Іван Паўлючык расказаў аб прычынах павышанага захворвання, заклікаў усіх прысутных звяртацца за медыцынскай дапамогай пры першых сімптомах хваробы,  вымяраў артэрыяльны ціск усім жадаючым.

rtk19

rtk192 

  • Хваробу лягчэй папярэдзіць, чым яе лячыць. У першую чаргу гэта датычыцца прафілактыкі рэспіраторных інфекцый, – адзначыў урач. 
  • У сезон захворванняў пазбягайце шматлюдных месцаў, часцей мыйце рукі з мылам, прытрымлівайцеся здаровага ладу жыцця, які ўключае ў сябе збалансаванае харчаванне, фізічную актыўнасць, паўнацэнны сон і рэгулярнае знаходжанне на свежым паветры.

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
8 (01596) 7-72-40 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


002 003 005 007 010 009 013 012 Banner 24health  Bsmu 022 023 Logo Pomogut  025   031  guzo gocb  sm  Etalon Online Vak In 20072021 Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1  Stopnarko28032023  Prot Ekstr