Скорая помощь 8 (01596) 7-07-30
Колл-центр 8 (01596) 77-2-40
Справочная стационара 8 (01596) 2-07-18

odnokl icon vk icon fb ig Telegram

  • Главная
  • Новости
  • Амазонкі ў белых халатах. Карэліцкі ўрач Сяргей Пляскач разважае пра асаблівасці працы ў жаночым калектыве

Амазонкі ў белых халатах. Карэліцкі ўрач Сяргей Пляскач разважае пра асаблівасці працы ў жаночым калектыве

Каб трапіць у царства жанчын, не абавязкова шукаць краіну амазонак. У Карэлічах дастаткова зазірнуць у аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы. Як жывецца і працуецца ў абсалютна жаночым калектыве, даведаемся са шчырай размовы з яго кіраўніком, урачом анестэзіёлагам-рэаніматолагам Сяргеем Міхайлавічам ПЛЕСКАЧОМ.

266

Алена Швайкоўская, Наталія Казарэз, Сяргей Пляскач

– Ваша жаночае каралеўства – гэта рай на зямлі альбо выпрабаванне?

– Склад нашага калектыву – унікальны выпадак не тое што для вобласці, а, напэўна, і для рэспублікі. І многія калегі-мужчыны не аднойчы казалі, як мне пашанцавала працаваць у такім кветніку. І справа тут не толькі ў знешняй прыгажосці нашых супрацоўніц, але і ў іх унутраным харастве.

Пачнем з медсясцёр. Яны – універсалы ў прафесіі. Паназірайце за тым, як іх успрымаюць пацыенты. Медсястра для хворага як маці, якая словам і справай клапоціцца аб чалавеку ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Колькі разоў я быў сведкам сітуацыі, як настрой пацыента мяняўся ў лепшы бок дзякуючы гэтым самаадданым жанчынам.

А мае калегі – жанчыны-ўрачы? Цяжка апісаць аб’ём той адказнасці, якая ляжыць на іх. І яны вытрымліваюць усе цяжкасці! Увогуле гэта тэндэнцыя апошняга часу, што ў экстрэмальную медыцыну, якую звычайна выбіралі мужчыны, пайшлі спадарыні. Прычым у самыя кароткія тэрміны жанчыны тут заваявалі аўтарытэт. Прафесіяналізм, увага да дэталяў у іх паспяхова спалучаюцца з прыроднай мяккасцю, спагадлівасцю і чуласцю да іншых людзей. Мужчына-ўрач часам дзейнічае даволі жорсткім словам, а яго калега-жанчына ідзе дыпламатычным шляхам, абыходзіць вострыя вуглы. Пры гэтым яна смела крочыць на перадавую нашай прафесіі. Вось глядзіш на такую спадарыню: здаецца, яшчэ зусім дзяўчо, толькі пасля інтэрнатуры, а ў працы нічога не баіцца, ідзе да канца. Гэта выклікае вялікую павагу. Я ўжо столькі год у прафесіі, але не перастаю вучыцца новаму ў такіх людзей, з характарам, талентам і любоўю да справы.

– Але жанчына ўсё роўна застаецца найперш жанчынай. Яе стыхія – эмоцыі. Як спраўляецеся на працы з гэтым бокам жаночай прыроды?

– Усё проста. Як кіраўнік аддзялення я павінен ведаць не толькі пра прафесіянальныя пытанні калег, але і валодаць інфармацыяй, як і чым жывуць супрацоўніцы, што іх непакоіць. Мая задача наладзіць кантакт з чалавекам і пагаварыць па душах. Бо на жанчынах ляжыць шмат абавязкаў. Цяжкая праца, якая патрабуе максімум сілаў, а яшчэ хатнія клопаты, сям’я. Мужчына можа дазволіць больш часу прысвяціць прафесіі, бо яго тыл прыкрые жонка. А вось жанчына павінна ўсё паспяваць сама. Я пра гэта заўжды памятаю, калі часам сутыкаюся з эмоцыямі супрацоўніц. Галоўнае ў такой сітуацыі пазбягаць катэгарычнасці, дзейнічаць асцярожна і з пашанай да жанчыны. Тым больш, у нас падабралася сапраўдная каманда, склалася ўтульная і плённая атмасфера, своеасаблівая “другая сям’я”.

– А як вы адносіцеся да кіраўнікоў-жанчын?

– Зыходзячы са свайго шматгадовага вопыту, адказ адзін – вельмі добра. Мяне ў жанчынах-кіраўніках уражвае тое, як тонка і асцярожна яны ўмеюць даносіць інфармацыю. Той самы момант, калі табе даюць загад, але ты яго ўспрымаеш як просьбу ці пажаданне на будучае. Клопатаў у бальніцы шмат, здараюцца форс-мажоры, столькі людзей за дзень праходзіць. Жыццё ў нашай прафесіі і так не цукар, а на пасадзе кіраўніка – тым больш. І ў такой віхуры падзей важна, каб кіраўнік захоўваў спакой і без рэзкіх слоў прымаў правільныя рашэнні. У жанчын гэта выдатна атрымоўваецца.

– Пацыентаў вы падраздзяляеце на жанчын і мужчын?

– Хутчэй не, бо ў наша аддзяленне людзі трапляюць у самыя складаныя моманты жыцця. Няпроста ўсім – і мужчынам, і жанчынам. Кожны з іх праходзіць праз суровы этап лёсу. Але пацыенткі і тут здольныя здзівіць. Бо яны нават у самай стрэсавай, патавай сітуацыі валодаюць надзвычайнай здольнасцю: заставацца жанчынамі, чароўнымі, абаяльнымі, натхняючымі.

– А што пажадаеце мілым спадарыням у святочныя вясновыя дні?

– Па-першае, віншую з 8 Сакавіка самых блізкіх жанчын – жонку, дочку, матулю і цешчу. Самыя сардэчныя пажаданні накіроўваю сваім калегам, палымяныя словы падтрымкі – пацыенткам. Хай здароўе не падводзіць, у сям’і будуць лад, дабрабыт і любоў. Кожная з вас заслугоўвае неверагоднага шчасця!

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
8 (01596) 7-72-40 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


002 003 005 007 010 009 013 012 Banner 24health  Bsmu 022 023 Logo Pomogut  025   031  guzo gocb  sm  Etalon Online Vak In 20072021 Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1  Stopnarko28032023  Prot Ekstr