Врачи из Гродно провели выездной прием в Кореличах

21 сакавіка на базе Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы стартаваў абласны прафілактычны праект “Разам супраць рака!”.

 271

Маштабная акцыя выклікала ажыятаж сярод карэліччан. Папярэдне да абласных спецыялістаў запісалася 236 чалавек. Але жадаючых трапіць на прыём аказалася значна больш.

 271

– Карэліцкі раён абраны стартавай пляцоўкай для праекта, які, нагадаю, накіраваны на прафілактыку анкалагічных захворванняў і прапаганду здаровага ладу жыцця, нездарма, – адзначыла загадчык аддзела грамадскага здароўя Гродзенскага абласнога ЦГЭГЗ Ірына Дубок. – Праведзенае раней сярод мясцовых жыхароў працаздольнага ўзросту сацыялагічнае апытанне дало цікавыя вынікі. 40,1% дадзенай мэтавай групы паляць цыгарэты. Для параўнання абласны паказчык значна меншы – 25,7%. А фізічна актыўнымі сябе лічаць толькі 20,5% карэліччан. Гэта пры тым, што ў сярэднім па вобласці лічба складае больш за 60%. Сапраўды, ёсць над чым задумацца. А сёння падчас акцыі для эфектыўнай працы з мясцовымі жыхарамі арганізаваныя тры пляцоўкі: дыягнастычная, кансультатыўная, інфармацыйная. Пацыенты атрымаюць высокакваліфікаваную дапамогу і пры неабходнасці накіраванне на далейшае абследаванне, а таксама змогуць паглыбіць веды па тэме, памераць ціск ці вызначыць індэкс масы цела.

 271

Намеснік галоўнага ўрача Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, галоўны пазаштатны спецыяліст па анкалогіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Кеда таксама падкрэсліў той факт, што не толькі абставіны і генетыка ўплываюць на стан здароўя чалавека, але і абраны ім лад жыцця: “Па апошніх дадзеных у вобласці на ўліку ў анколагаў знаходзяцца больш за 30 тысяч чалавек, гэта значыць кожны 35-ы жыхар Гродзеншчыны. Мы прыкладаем усе намаганні, каб названая лічба была меншай. І прафілактыка анкалагічных захворванняў у ліку спецыяльных мерапрыемстваў займае адно з першых месцаў як у вобласці, так і па рэспубліцы. Таму ў межах праекта “Разам супраць рака!” мы з камандай высокакваліфікаваных спецыялістаў маем цвёрды намер аб’ехаць усю Гродзеншчыну і ўпэўнены ў тым, што гэтая акцыя прынясе добрыя вынікі”.

 271

– Безумоўна, такі праект мы чакалі даўно. Яго неабходнасць выклікана той дэмаграфічнай сітуацыяй, якая склалася ў раёне, – пацвердзіў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь» Руслан Абрамчык. – Увогуле, сёння важна, у першую чаргу, не дапусціць хваробу альбо выявіць яе на першых стадыях. І без дапамогі прафесіяналаў, спецыялістаў даволі вузкага профілю тут не абысціся. Такія маштабныя абласныя акцыі ў спалучэнні з плённай працай карэліцкіх медыкаў і прагрэсіўнымі метадамі даследаванняў павінны вырашыць многія актуальныя для нашых жыхароў пытанні.

 271

 271

 271

 271

 271

 271

 271

Арганізатарамі прафілактычнага праекта “Разам супраць рака!” выступілі галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. На месцы актыўную падтрымку для належнага правядзення акцыі аказалі прадстаўнікі раённай улады, Карэліцкай ЦРБ, Карэліцкага райЦГЭ.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

Источник: www.polymia.by

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
8 (01596) 7-72-40 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


002 003 005 007 010 009 013 012 Banner 24health  Bsmu 022 023 Logo Pomogut  025   031  guzo gocb  sm  Etalon Online Vak In 20072021 Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1  Stopnarko28032023  Prot EkstrGk2