Скорая помощь 8 (01596) 7-07-30
Колл-центр 8 (01596) 77-2-40
Справочная стационара 8 (01596) 2-07-18

odnokl icon vk icon fb ig Telegram

Вероника Звонко решила помогать людям ещё в детском саду

«Як файна, што ты будзеш урачом!», – гэту кароткую, але такую важную для кожнага дзіцяці фразу прамовілі бацькі Веранікі Звонка, калі дзяўчына стаяла на шляху выбару прафесіі. Упэўненая ў сабе, яна ніколі не сумнявалася ў тым, што звяжа жыццё з самай патрэбнай і гуманнай справай у свеце. Так і адбылося. Ціхая і сціплая, дзяўчына ўжо трэці год (разам з інтэрнатурай) працуе ў Карэліцкай цэнтральнай бальніцы і дапамагае ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу.

Photo 2019 06 19 12 04 33– Памятаю, як настаўніца вельмі хацела, каб я стала адвакатам. Але ўжо ў дзіцячым садку да мяне прыйшло ўсведамленне таго, што маё прызванне – лячыць людзей, – узгадвае загадчык тэрапеўтычнага аддзялення УЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца” Вераніка Звонка. І сапраўды, пытаючыся ў нашай гераіні пра выбар прафесіі, яна расказвае, што іншых варыянтаў папросту не было… Скончыўшы Жухавіцкую сярэднюю школу, дзе дзяўчына была выдатніцай, яна з лёгкасцю паступіла на бюджэтнае аддзяленне адной з галоўных устаноў  краіны – Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Калі надышоў час размеркавання, малады ўрач ужо ведала, што адправіцца на малую радзіму. Два гады інтэрнатуры, а затым – адказная пасада загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення.

– Вядома, на пачатку працы было складана, але потым прывыкла. Першы час не магла прызвычаіцца да таго, што ўсе мяне клічуць на “Вы”, хаця я ж зусім маладая, без вопыту, – з усмешкай на вуснах расказвае Вераніка.

Галоўнай скаладанасцю ў працы, прызнаецца дзяўчына, з’яўляюцца зносіны з пацыентамі. Гэта і зразумела: у падручніках пішуць пра сімптомы і хваробы, але ніяк не пра тое, як запэўніць чалавека прымаць лекі ці больш адказна адносіцца да свайго здароўя. Тут, безумоўна, патрэбен вопыт.

Стала для маладой дзяўчыны адкрыццём і тое, што не ўсе дзеці гатовыя выдаткоўваць час на догляд за сваімі састарэлымі бацькамі. Кожную такую гісторыю Вераніка прапускае праз сябе  і нават калі вяртаецца дамоў, думкі пра таго ці іншага пацыента не адпускаюць: як ён там, ці ўсё ў парадку?..

Жыве малады ўрач у арэнднай кватэры, якую ёй прадставіў раённы выканаўчы камітэт. Умовы, як расказвае дзяўчына, добрыя, таму існуюць усе шанцы, што малады спецыяліст і пасля размеркавання застанецца на малой радзіме.

Паколькі працуе Вераніка амаль без выхадных, часу на любімыя заняткі практычна няма. Раней, праўда, яна вельмі любіла мастацтва – жывучы ў сталіцы, часта наведвала музеі і тэатры. Зараз жа, калі дазваляе надвор’е, дзяўчына любіць прайсціся па вячэрнім пасёлку, каб трохі абстрагавацца ад таго, што здарылася за дзень. Але нават у нядзелю малады ўрач не дае сабе слабіну – побач з ложкам ляжыць не Рэмарк ці Хэмінгуэй, а дапаможнік па кардыялогіі. Ды і як іначай, калі кожны дзень ты нясеш адказнасць за самую вялікую каштоўнасць у свеце – чалавечае жыццё?..

По материалам редакторов районной газеты  «Полымя»

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
8 (01596) 7-72-40 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


002 003 005 007 010 009 013 012 Banner 24health  Bsmu 022 023 Logo Pomogut  025   031  guzo gocb  sm  Etalon Online Vak In 20072021 Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1  Stopnarko28032023  Prot Ekstr