• Главная
  • Новости
  • Урачы-спецыялісты з Гродна пракансультавалі карэліччан па праблемах бясплоднасці ў межах акцыі «За нараджэнне»

Урачы-спецыялісты з Гродна пракансультавалі карэліччан па праблемах бясплоднасці ў межах акцыі «За нараджэнне»

21 чэрвеня на базе Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы ўпершыню адбыўся прыём урачамі-спецыялістамі з Гродна ў межах абласной акцыі “За нараджэнне” па праблемах бясплоднасці.

Photo 2019 06 21 18 00 22

Сёння дэмаграфічнае пытанне і тэма сям’і з’яўляюцца надзвычай актуальнымі як для краіны ў цэлым, так у прыватнасці і для нашага рэгіёна. Менавіта гэта і стала нагодай для правядзення маштабнай абласной акцыі “За нараджэнне”.

– Аддаленасць невялікіх населеных пунктаў ад абласных цэнтраў і сталіцы часам становіцца перашкодай для пацыентаў, якім неабходна дапамога спецыялістаў вузкага профілю. А што можа быць у гэтым свеце больш каштоўным, чым сям’я з дзеткамі? Таму ў нашым абласным перынатальным цэнтры і ўзнікла ідэя правядзення вялікай акцыі па праблемах бясплоднасці. З падтрымкай галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама праект стаў рэальнасцю. Да канца лета мы наведаем усе раёны рэгіёна, а пакуль прыёмы прайшлі ў Ваўкавыску, Зэльве і Навагрудку, – падзялілася дэталямі загадчык кансультатыўна-дыягнастычнага аддзялення “Шлюб і сям’я” паліклінікі Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра, урач акушэр-гінеколаг Наталля Палудзень. – У Карэлічах, у прыватнасці, да мяне звярталіся ў асноўным па пытаннях планавання сям’і. Таксама былі агучаныя праблемы бясплоднасці, звыклага невыношвання цяжарнасці. Дадам, што разам са мной прыём вядуць урач акушэр-гінеколаг кабінета па жаночай бясплоднасці кансультатыўна-дыягнастычнага аддзялення “Шлюб і сям’я” паліклінікі Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра Ніна Юшкевіч і ўрач-уролаг гарадской паліклінікі № 6 г. Гродна Барыс Пілецкі. Мы кансультуем, даем рэкамендацыі па назіранні, прызначаем лячэнне, накіроўваем на далейшае абследаванне.

Photo 2019 06 21 18 00 27

Photo 2019 06 21 18 00 22

На прыём да гродзенскіх спецыялістаў папярэдне запісаліся 15 карэліччан, але ўрачы выказалі гатоўнасць прыняць усіх пацыентаў, якім спатрэбіцца іх кансультацыя і дапамога. З такім падыходам ёсць цвёрдая ўпэўненасць у тым, што асноўная мэта акцыі – падняць нараджальнасць у вобласці – будзе паспяхова дасягнута.

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
8 (01596) 7-72-40 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


002 003 005 007 010 009 013 012 Banner 24health  Bsmu 022 023 Logo Pomogut  025   031  guzo gocb  sm  Etalon Online Vak In 20072021 Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1  Stopnarko28032023  Prot EkstrGk2