Будзьце здаровы. У аптэку – не толькі за лекамі

10 красавіка, у аўторак, усе наведвальнікі цэнтральнай раённай аптэкі №65 г.п. Карэлічы мелі магчымасць не толькі набыць неабходныя лекі, але і прыняць удзел у сумеснай акцыі ўрачоў і медсясцёр Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы і работнікаў ЦРА №65.

Больш за 50 наведвальнікаў аптэкі выкарысталі магчымасць памераць артэрыяльны ціск і ўзровень цукру ў крыві прама на месцы, не звяртаючыся ў паліклініку.

Своечасова звяртайцеся да ўрача, калі вы адчуваеце, што ваш артэрыяльны ціск падвышаны альбо зніжаны. Надзяляйце асаблівую ўвагу такім фактарам рызыкі, як курэнне, надмерная вага цела, празмернае ўжыванне алкаголю, недастатковая фізічная актыўнасць, –  давала парады медсястра  кардыялагічнага кабінета Н. А. Бразоўская.

Медсястра эндакрыналагічнага кабінета А. Р. Лейка праз лічаныя секунды усім жадаючым дала адказ на пытанне, які ўзровень цукру ў яго крыві. Тут жа можна было атрымаць парады-рэкамендацыі ўрача-тэрапеўта А. А. Баршчэўскага, а таксама карысную інфармацыю па прафілактыцы захворванняў і здароваму ладу жыцця ад фельчара-валеолага, старшыні раённай арганізацыі Беларускага Аб’яднання Чырвонага Крыжа С. М. Санцэвіч.

Тамара Мацуганава з г.п. Карэлічы засталася задаволена магчымасцю прыняць удзел у акцыі:

– Вельмі здорава, што сёння я змагла даведацца аб стане свайго здароўя і атрымаць кансультацыі спецыялістаў без наведвання паліклінікі і аніякіх чэргаў. На мой погляд, такія мерапрыемствы неабходна праводзіць як мага часцей, бо яны нагадваюць людзям, што пра здароўе забываць нельга, – адзначыла жанчына.

Прыемным сюрпрызам для ўсіх наведвальнікаў аптэкі сталі зніжкі ў памеры 5% на тавары  беларускай вытворчасці і 2% – замежных вытворцаў.

Акрамя таго, кожны жадаючы змог прыняць удзел у дэгустацыі біялагічна актыўных дадаткаў і вітамінных комплексаў, якую арганізавалі работнікі ЦРА №65. Таццяна Говар з Карэліч адзначыла, што адчула неймаверную бадзёрасць пасля таго, як выпіла раствораную ў вадзе шыпучку вітаміна-мінеральнага комплексу. А маладой матулі Кацярыне Брэчка з дачкой Дар’яй да смаку прыйшліся гематавіт і аскарбінкі.

01
02
03
04
05
06
07

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
8 (01596) 7-72-40 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


002 003 005 007 010 009 013 012 Banner 24health  Bsmu 022 023 Logo Pomogut  025   031  guzo gocb  sm  Etalon Online Vak In 20072021 Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1  Stopnarko28032023  Prot EkstrGk2