Скорая помощь 8 (01596) 7-07-30
Колл-центр 8 (01596) 77-2-40
Справочная стационара 8 (01596) 2-07-18

odnokl icon vk icon fb ig Telegram

Здоровье начинается со школьной парты. В Кореличской ЦРБ прошел медсансовет в расширенном составе

Мы хочам і можам даць нашым дзецям лепшае ў розных сферах жыцця. Выключную ролю тут выконвае сістэма адукацыі.

Сёння яна не толькі паспяхова раскрывае інтэлектуальны і творчы патэнцыял хлопчыкаў і дзяўчынак, але і клапоціцца пра іх здароўе, прыядноўвае да гарманічнага і актыўнага ладу жыцця. Як яшчэ больш актывізаваць працу ў гэтых накірунках і на што ў першую чаргу варта звярнуць увагу, гаварылі у лістападе на чарговым медыцынска-санітарным савеце ў Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы прадстаўнікі райвыканкама, сістэмы адукацыі і аховы здароўя.

225

«Такая форма супрацоўніцтва, як медсансаветы ў пашыраным складзе, адна з самых эфектыўных. За апошнія гады разам мы змаглі дасягнуць пэўных поспехаў у пытаннях аховы здароўя дзяцей, але ёсць шэраг пытанняў, вырашыць якія неабходна ў бліжэйшы час”, – напачатку сустрэчы адзначыла галоўны ўрач Карэліцкай ЦРБ Алена Паўлаўна Майсак.

Пра гэта сведчаць і лічбы ў дакладзе “Аб выніках паглыбленага медагляду школьнікаў, арганізацыя правядзення лячэбна-аздараўленчых мерапрыемстваў” раённага педыятра Ліліі Аляксандраўны Юхнік.

225

Згодна з агучанай інфармацыяй, медагляд прайшлі ўсе 1729 навучэнцаў з 14 школаў раёна. Дзяцей з адхіленнямі ў стане здароўя выяўлена 747.

Да заняткаў фізкультурай у асноўнай групе дапушчана 79% абследаваных, у падрыхтоўчую накіраваны 13,9%, у спецыяльную – 5,2%, вызвалены – 1,9%.

Традыцыйна вострым застаецца пытанне парушэння зроку ў падрастаючага пакалення – гэта 303 чалавекі.  Актуальныя для школьнікаў і касцёва-мышачныя парушэнні. У хірургічным кабінеце на дыспансерным уліку са скаліёзам стаяць 43 чалавекі, але ў параўнанні з мінулым годам гэты паказчык мае пазітыўную дынаміку. Таксама ідзе зніжэнне захворвання дзяцей з парушэннем паставы і з плоскаступнёвасцю.

Паказчык па дзецях з дэфектамі маўлення (1,3% – 23 чалавекі) знаходзіцца на ўзроўні абласнога (1,4%).

ЛОР-паталогія адзначаецца ў 25 навучэнцаў, захворванне эндакрыннай сістэмы – у 29.

Адносна мінулага года вырасла колькасць дзяцей з сардэчна-сасудзістай паталогіяй – 108 чалавек, разам з тым палепшылася дыягностыка такіх захворванняў.

65 школьнікаў, 38 з іх – з хранічным гастрытам, узятыя на дыспансерны ўлік па стану страўнікава-кішэчнага тракта.

Парушэнне развіцця назіраецца ў 6 чалавек, ва ўрача-псіхіятра на дыспансерным уліку стаяць 62 навучэнцы.

Таксама ўсім прысутным на медсансавеце дадзена рэкамендацыя ўзяць пад кантроль пытанне залішняй масы цела ў дзяцей.

Згодна з аналізам асобных парушэнняў у стане здароўя школьнікаў першае месца занялі захворванні вачэй, на другім – сардэчна-сасудзістай сістэмы, на трэцім – касцёва-мышачныя парушэнні.

У першакласнікаў расклад такі: першае месца – сардэчна-сасудзістая паталогія (на думку медыкаў, гэта звязана з гіпердыягностыкай), другое – дэфекты маўлення, трэцяе – зніжэнне вастрыні зроку.

225

Па выніках дакладу намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык агучыў меркаванне, што трэба тэрмінова вырашыць пытанне са своечасовым праходжаннем дзецьмі ўльтрагукавога даследавання сэрца, органаў брушыны і шчытападобнай залозы: першакласнікі павінны былі зрабіць гэта яшчэ да 1 верасня, а падлеткі, якім споўнілася 14 гадоў, – на працягу навучальнага года. Акрамя таго, неабходна так складаць план заняткаў, каб у дзяцей рэгулярна праводзіліся фізкультхвілінкі і яны больш рухаліся.

225

Начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Валер’еўна Асташэвіч акцэнтавала ўвагу калег на наступных момантах для далейшай працы: стварэнне для навучэнцаў здароўезберагальнага асяроддзя (у тым ліку, кантроль асвятлення памяшканняў, наяўнасць роставай мэблі), узгоднены з парадамі спецыялістаў расклад заняткаў з правільна размеркаванай нагрузкай, належная арганізацыя харчавання, аздараўленне дзяцей, памяншэнне выпадкаў траўматызму (у бягучым годзе іх 4).

Таксама было вызначана медыцынскім работнікам выступіць на бацькоўскіх сходах ва ўстановах адукацыі Карэліччыны з агучанай у дакладзе інфармацыяй.

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
8 (01596) 7-72-40 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


002 003 005 007 010 009 013 012 Banner 24health  Bsmu 022 023 Logo Pomogut  025   031  guzo gocb  sm  Etalon Online Vak In 20072021 Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1  Stopnarko28032023  Prot Ekstr