Медработники Кореличчины подвели итоги 2018 года

261

Медыцынскае абслугоўванне жыхароў Карэліччыны, дэмаграфічная сітуацыя ў раёне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя – тэмы, якія сталі цэнтральнымі падчас правядзення на мінулым тыдні медыка-санітарнага савета, дзе былі агучаны вынікі работы ўстаноў аховы здароўя ў 2018 годзе і абмеркаваны асноўныя накірункі дзейнасці ў 2019 годзе.

Па словах галоўнага ўрача Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Алены Майсак, у медыцынскіх падраздзяленнях раённай бальніцы працуе 512 чалавек, у тым ліку 75 урачоў і 209 сярэдніх медработнікаў. У мінулым годзе ў раён прыехалі 20 маладых спецыялістаў, якім створаны спрыяльныя ўмовы для працы і далейшага замацавання на Карэліччыне.

– У 2018 годзе былі выкананы рамонтныя работы на трэцім паверсе раённай паліклінікі і праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі Мірскай гарпасялковай бальніцы, –адзначылаАлена Майсак.– З раённага бюджэту на набыццё медыцынскага абсталявання было затрачана больш за 157 тысяч рублёў. Куплены апарат для інгаляцыйнай анестэзіі са штучнай вентыляцыяй лёгкіх, тры электракардыёграфы, два дэфібрылятары, аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі і іншае медыцынскае і тэхналагічнае абсталяванне. У мінулым годзе працягвалася работа па пераходзе на сістэму ўрача агульнай практыкі. Урач агульнай практыкі – аналаг сямейнага ўрача ў еўрапейскіх краінах, які валодае пэўнымі навыкамі ў афтальмалогіі, хірургіі, неўралогіі, эндакрыналогіі і можа аказаць пацыентам першую дапамогу ў гэтых накірунках.

Галоўны ўрач райбальніцы агучыла асноўныя паказчыкі, якія характарызуюць дэмаграфічную сітуацыю ў Карэліцкім раёне:

– У 2018 годзе ў раёне нарадзілася дзяцей менш, чым у 2017 годзе. Лічбы склалі 174 і 199 народжаных адпаведна. Але паменшылася і агульная смяротнасць насельніцтва з 24,2 выпадкаў на тысячу насельніцтва да 23. Сярэдні ўзрост памерлых склаў 74,7 гадоў: мужчын – 67,7 гадоў, жанчын – 80,5. Асноўнай прычынай смерці застаюцца захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, ад якіх у 2018 годзе памерла 262 чалавекі. На другім месцы стаіць смяротнасць ад новаўтварэнняў – 39 выпадкаў у 2018 годзе.

– Асаблівую занепакоенасць на сённяшні дзень выклікае смяротнасць у працаздольным узросце, –адзначыў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Абрамчык.– У 2018 годзе раён страціў 62 мужчыны і 10 жанчын, якія не дасягнулі пенсійннага ўзросту. Сярэдні ўзрост памерлых мужчын у працаздольным узросце склаў крыху больш за 49 гадоў. Таму адна з асноўных задач, якая павінна быць пастаўлена на 2019 год, – гэта правядзенне актыўнай і якаснай дыспансерызацыі гэтай узроставай групы. Але відавочных поспехаў можна дасягнуць толькі пры асабістай зацікаўленасці кожнага чалавека. Існуе вялікая колькасць прыкладаў, калі пацыенты своечасова звярнуліся да ўрачоў, прайшлі пэўны курс лячэння, у выніку чаго сёння працягваюць працаваць, нягледзячы на пастаўлены дыягназ. Але не ўсе спяшаюцца ісці да ўрачоў, некаторыя спадзяюцца, што хвароба пройдзе сама сабой. Альбо адмаўляюцца ад далейшай медыцынскай дапамогі, даведаўшыся аб дыягназе. Гэтага рабіць ні ў якім разе нельга.

Правядзенне пасяджэння медыка-санітарнага савета стала добрай нагодай для ўзнагароджання лепшых медыцынскіх работнікаў і ўстаноў аховы здароўя раёна па выніках работы за мінулы год. Сярод сельскіх урачэбных устаноў пераможцам прызнана Цырынская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.Тэрапеўтычнае аддзяленне стала лепшым сярод стацыянарных аддзяленняў райбальніцы. Малюшыцкі фельчарска-акушэрскі пункт быў абраны пераможцам у адпаведнай намінацыі.

261

261

261

За дасягненні высокіх вынікаў у рабоце на Дошку Пашаны Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы занесены ўрач агульнай практыкі раённай паліклінікі Алена Канцэвіч, фельчар аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Уладзімір Чубрык, медсястра педыятрычнага аддзялення Святлана Колышка, медсястра-анестэзістка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Наталля Арабей, старшы фельчар Лукскай бальніцы сястрынскага догляду Людміла Падліпская, фельчар аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Хілевіч, старшая акушэрка акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Аксана Тур, медсястра хірургічнага аддзялення Іна Самец.

Медыцынскае абслугоўванне жыхароў Карэліччыны, дэмаграфічная сітуацыя ў раёне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя – тэмы, якія сталі цэнтральнымі падчас правядзення на мінулым тыдні медыка-санітарнага савета, дзе былі агучаны вынікі работы ўстаноў аховы здароўя ў 2018 годзе і абмеркаваны асноўныя накірункі дзейнасці ў 2019 годзе.

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
8 (01596) 7-72-40 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


002 003 005 007 010 009 013 012 Banner 24health  Bsmu 022 023 Logo Pomogut  025   031  guzo gocb  sm  Etalon Online  Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1  Stopnarko28032023  Prot EkstrGk2