• Главная
  • Новости
  • Загадчык дзіцячага аддзялення Карэліцкай ЦРБ Лілія Шастак: «Мы адчулі сябе як дома за святочным сталом!»

Загадчык дзіцячага аддзялення Карэліцкай ЦРБ Лілія Шастак: «Мы адчулі сябе як дома за святочным сталом!»

Урачысты прыём у Гродзенскім аблвыканкаме ў гонар 8 Сакавіка падарыў цудоўнае і незабыўнае свята 25 жанчынам, прадстаўніцам самых розных прафесій і сфер дзейнасці з усёй вобласці.

Жыхаркі Гродзеншчыны прымалі віншаванні ад намесніка старшыні аблвыканкама Віктара Лісковіча, старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ігара Жука і намесніка старшыні аблвыканкама Алены Бубенчык.

Сярод запрошаных прысутнічала і прадстаўніца нашага раёна – загадчык дзіцячага аддзялення Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Лілія Уладзіміраўна Шастак (на фота — другая злева):

– Шчыра прызнаюся, што ў Гродна ехала ўсхваляваная. Я ўпершыню прымала ўдзел ва ўрачыстасці такога маштабу. І ўсе жанчыны, якія прысутнічалі на прыёме, адчувалі адначасова радасць і хваляванне. Але з першых хвілін сустрэчы нас атулілі такім клопатам, увагай, пашанай, што мы адчулі сябе як дома за святочным сталом. Цяжка перадаць словамі, як хораша і цёпла прайшла ўрачыстасць. Прыгожыя віншаванні, кветкі, падарункі, а які выдатны канцэрт падрыхтавалі для нас гродзенскія маленькія і дарослыя артысты! Мы, жанчыны, усе перазнаёміліся, ад душы пагутарылі. Бо так цікава даведацца, чым жывуць у розных кутках нашай вобласці. Яшчэ хочацца дадаць, што ўсе запрошаныя – простыя, працалюбівыя жанчыны. І важна, што на нашым месцы можа апынуцца кожная жыхарка Гродзеншчыны і адчуць гэтую асаблівую атмасферу. Хачу выказаць шчырую падзяку прадстаўнікам аблвыканкама, а таксама кіраўніцтву нашага раёна і калектыву Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы за гонар прысутнічаць на сустрэчы такога высокага ўзроўню, за надзвычайныя ўражанні і чароўнае свята!

268

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
+375 (29) 863-47-75 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


  005 007 010  013  Banner 24health   022 023 Logo Pomogut   025    031  guzo gocb  sm  Etalon Online   Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1   Stopnarko28032023   Prot Ekstr   Screenshot 20240724 115340 
1
5654455464