• Главная
  • Новости
  • Фестываль «Трэцяму ўзросту — актыўнае даўгалецце» да Дня пажылых людзей

Фестываль «Трэцяму ўзросту — актыўнае даўгалецце» да Дня пажылых людзей

27 верасня на базе былога Карэліцкага прафесійна-будаўнічага ліцэя праведзены фестываль «Трэцяму ўзросту — актыўнае даўгалецце» з нагоды Дня пажылых людзей, у рамках праекту «Карэлічы - здаровы пасёлак».

Aktsiya03102022 1

Aktsiya03102022 2

Aktsiya03102022 3

Aktsiya03102022 4

Aktsiya03102022 5

Aktsiya03102022 6

Aktsiya03102022 7

Для адкрыцця фестывалю слова прадастаўляецца намесніку старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыні РА РГА «Белая Русь» Яўгену Чычкану. Яўген Мікалаевіч адзначыў, што мерапрыемства было вырашана правесці ў нестандартнай форме, якое ўключае спаборніцтвы, чаяпіцце, дэгустацыю сыроў, паслугі медыкаў. Пажадаў, каб у далейшым яно было масавым, а ўдзельнікам — моцнага здароўя і добрага настрою.

«На фестывалі сабраліся людзі залатога ўзросту, для каго ўзрост не перашкода», — сказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Богуш і анансавала шэраг цікавых і карысных сустрэч, якія чакаюцца ў гэты дзень.

Сапраўды, у рамках правядзення спартыўна-творчага фестывалю была арганізавана дэгустацыя прадукцыі Карэліцкага сырцэха, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Прадастаўлены паслугі медыцынскіх работнікаў: можна было памераць артэрыяльны ціск і зрабіць пульсаксіметрыю, даведацца свой цукар крыві, атрымаць кансультацыю па прафілактыцы грыпу і COVІD-19 і адказы на хвалюючыя пытанні.

Aktsiya03102022 8

Aktsiya03102022 9

Супрацоўнікі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзілі гутаркі аб захаванні правіл пажарнай бяспекі.

Aktsiya03102022 10

Праводзіліся спартыўныя мерапрыемствы па гульні ў гарадкі, дартсу, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод членаў Карэліцкай аб’яднанай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў».

Aktsiya03102022 11

Aktsiya03102022 12

Aktsiya03102022 13

Карэліцкім раённым краязнаўчым музеем былі арганізаваны выставы: «Сеяць разумнае, добрае, вечнае» — пра Заслужаных настаўнікаў Беларусі, ураджэнцаў Карэліцкага раёна і «Педагогі — патрыёты-героі» — пра настаўнікаў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Удзельнікі фестывалю маглі паспрабаваць фітагарбату, якая была прыгатавана з лекавых траў.

Добрыя мелодыі падарылі людзям залатога ўзросту работнікі культуры раёна. Удзельнікі фестывалю таксама не засталіся ў даўгу — з іх вуснаў прагучалі вершаваныя радкі і народныя песні. Пажаданні з нагоды Дня пажылых людзей выказалі ўдзельнікам фестывалю начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Іна Богуш, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна Інэса Сямібратава, старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна Кошур.

 

Aktsiya03102022 14

Aktsiya03102022 15

Па матэрыялам раеннай газеты «Полымя».

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
+375 (29) 863-47-75 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


  005 007 010  013  Banner 24health   022 023 Logo Pomogut   025    031  guzo gocb  sm  Etalon Online   Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1   Stopnarko28032023   Prot Ekstr   Screenshot 20240724 115340 
1
5654455464