• Главная
  • Новости
  • Сход для непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная і прафілактычная работа

Сход для непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная і прафілактычная работа

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры адбыўся сход для непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная і прафілактычная работа, і падлеткамі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Каардынатар сходу – намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вольга Базар. Асноўным відам правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца непаўналетнімі ў нашым раёне, з’яўляецца распіццё спіртных напояў і знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах. За гэта прадугледжана адміністратыўная адказнасць, якая надыходзіць з шаснаццацігадовага ўзросту. У выпадку, калі ў п’яным выглядзе затрымліваецца падлетак, які не дасягнуў гэтага ўзросту, то да адміністратыўнай адказнасці прыцягваюцца бацькі. Сума штрафа – да 10 базавых велічынь. Непаўналетнія атрымлiваюць папярэджанне.

shod30052023 1

Калі юнакі і дзяўчаты не робяць правільнай высновы пасля першага правапарушэння і далей ідуць па шляху “для мяне закон не пісаны”, то мяккага пакарання камісіі па справах непаўналетніх у выглядзе папярэджання ім ужо чакаць не давядзецца. Далейшы лёс будзе вырашаць суд, а гэта – накіраванне такіх непаўналетніх у спецыяльныя ўстановы закрытага тыпу. Падобнае рашэнне прымаецца камісіяй таксама пры здзяйсненні злачынства непаўналетнімі, якія не дасягнулі ўзросту крымінальнай адказнасці, і нават, калі раней імі не здзяйсняліся супрацьпраўныя ўчынкі.

Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і гандлі людзей Карэліцкага РАУС Дзмітрый Ліцкевіч засяродзіў увагу на праблеме прафілактыкі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

shod30052023 2

Аб праблемах п’янства, наркаманіі і курэння вельмі змястоўна расказала валеолаг УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” Святлана Санцэвіч.

shod30052023 3

На яркіх прыкладах з жыцця сутнасць стыхій – вады і агню – у сваім выступленні раскрыў начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік.

Не меншую цікавасць выклікалі ў непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў пытанні аздараўлення, занятасці, працаўладкавання, адпачынку. Пра гэта паведамілі метадыст сектара аховы дзяцінства ўпраўлення адукацыі Юлія Шэўка, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Карэліцкага райвыканкама Наталля Гоцка, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аксіння Ждан, дырэктар ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Наталля Гароднік.

 

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
+375 (29) 863-47-75 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


  005 007 010  013  Banner 24health   022 023 Logo Pomogut   025    031  guzo gocb  sm  Etalon Online   Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1   Stopnarko28032023   Prot Ekstr   Screenshot 20240724 115340 
1
5654455464