Скорая помощь 8 (01596) 7-07-30
Колл-центр 8 (01596) 77-2-40
Справочная стационара 8 (01596) 2-07-18

odnokl icon vk icon fb ig Telegram

35 работнікаў СВК «Маяк-Заполле» сталі ўдзельнікамі акцыі «Ведай лічбы свайго артэрыяльнага ціску!»

35 работнікаў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Маяк-Заполле» сталі ўдзельнікамі акцыі «Ведай лічбы свайго артэрыяльнага ціску!». Сустрэчы адбыліся ў двух вытворчых падраздзяленнях: мехмайстэрнях і праўленні гаспадаркі. Арганізатары - УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» і раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

На сустрэчах з працаўнікамі сельскагаспадарчай вытворчасці валеёлаг УАЗ «Карэліцкая ЦРБ», старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Святлана Мікалаеўна Санцэвіч адзначала, што хваробы сэрца і сасудаў займаюць адно з першых месцаў, у большасці людзей павышаны ціск. «У наш мітуслівы час трэба навучыцца любіць сябе», — сцвярджала прамоўца і прапаноўвала ведаць лічбы свайго артэрыяльнага ціску і старацца яго пастаянна мераць.

091

091

091

091

091

091

Святлана Мікалаеўна паведаміла прысутным аб шкодзе тытуню, заклікала бацькоў сачыць за тым, каб дзеці не курылі, а таксама пра тое, якую шкоду курыльшчыкі наносяць цяжарным і акружаючым. У ліку прычын, якія аказваюць уплыў на здароўе чалавека, назвала алкаголь, наркотыкі, нерацыянальнае харчаванне, маларухомы лад жыцця, навакольнае асяроддзе, стрэсавыя сітуацыі, спадчыннасць.

091

091

«Жанчыны — захавальніцы сямейнага ачага, — гаварыла падчас сустрэчы ў праўленні сельгаскааператыва ўрач тэрапеўт, анколаг УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Алена Іванаўна Канцэвіч. — Вы павінны клапаціцца не толькі пра сваё здароўе, але быць падтрымкай для мужа, дзяцей, накіроўваць іх памкненні ў адносінах здароўя ў правільнае рэчышча».

Урач параіла пастаянна праходзіць медыцынскае абследаванне, наведвацца да ўрача, прымаць лякарствы. Папярэдзіць хваробу на ранняй стадыі куды лягчэй — і гэтым у далейшым захаваць сваё здароўе. Штогод трэба праходзіць флюараграфічнае абследаванне. Рабіць самаабследаванне, звяртаць увагу на новаўтварэнні на целе.

091

091

091

091

091

091

091

Алена Іванаўна дала парады працаўнікам сельгаскааператыва: «Шмат курыць — вялікая рызыка», «Ведаць спадчыннасць!», «Ужываць шмат агародніны, садавіны, карыснай ежы!», «Адносіцца да жыцця з гумарам, усмешкай, радасцю!»

У правядзенні акцыі прыняла ўдзел медсястра кардыялагічнага кабінета Карэліцкай райпаліклінікі Наталля Аляксандраўна Бразоўская, якая вымярала артэрыяльны ціск працаўнікам гаспадаркі. Урач Алена Іванаўна Канцэвіч давала кансультацыі па ўзнікаючых пытаннях.

Святлана Мікалаўна Санцэвіч выказала словы ўдзячнасці маякоўцам за падтрымку раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і заклікала прыняць удзел у правядзенні дабрачыннай пераднавагодняй акцыі «Карзіна дабра».

Мы на карте

Республика Беларусь,
Гродненская область,
гп. Кореличи, ул. 8 Марта, 62

Скорая помощь
8 (01596) 7-07-30
Колл-центр
8 (01596) 7-72-40 Справочная стационара
8 (01596) 2-07-18 info@korcrb.by


002 003 005 007 010 009 013 012 Banner 24health  Bsmu 022 023 Logo Pomogut  025   031  guzo gocb  sm  Etalon Online Vak In 20072021 Belstat Gerb Fb Belmed14112022 Gbann1  Stopnarko28032023  Prot Ekstr