Кореличские школьники встретились за «круглым столом» «Знания против СПИДа»
1 снежня на календары пазначаны, як Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Напярэдадні, 30 лістапада, у чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі адбыўся круглы стол «Веды супраць СНІДу».
Мадэратарам сур’ёзнай размовы з сямікласнікамі з сярэдняй школы №1 выступіў загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Міхаіл Лагута. Пра медыцынскі аспект і асновы прафілактыкі ВІЧ/СНІД распавяла ўрач-рэнтгенолаг Карэліцкай цэнтральнай раённай паліклінікі Марыя Самалюк. Благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса звярнуў увагу прысутных на тое, як важна дзеля свайго ўласнага здароўя і сваіх блізкіх супрацьстаяць спакусам і абіраць маральнае і духоўнае жыццё. Таксама ўдзельнікі круглага стала пазнаёміліся з інфармацыйнымі брашурамі і тэматычнай кніжнай выставай «ВІЧ-інфекцыя: міфы і рэальнасць».